Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:17 ]  Войскі талібану адмовіліся здаць два сваіх апошнія бастыёны


КАБУЛ Войскі талібану адмовіліся здаць два сваіх апошнія бастыёны –каля паўночнага гораду Кундузу і паўднёвага Кандагару. Амэрыканская авіяцыя працягвала сёньня бамбаваць пазыцыі талібаў каля Кундузу. Тым часам прадстаўнік Паўночнага альянсу паведаміў, што ультыматут байцам талібану, якія аточаныя каля гэтага гораду, скончаны. Прадстаўнік кіраўніка Талібану мулы Мухамада Амара сёньня заявіў катарскай тэлекампаніі Аль-Джазіра, што сілы талібаў будуць абараняць Кандагар і суседнія правінцыі дзеля ісьлямскай рэлігіі й закону. Ён назваў ілжывымі паведамленьні пра тое, што мула Амар зьбіраецца здаць Кандагар і адвесьці сваіх байцоў у горы. Паводле прадстаўніка Талібану, мула Амар ды іншыя кіраўнікі талібаў знаходзяцца ў Кандагары й суседніх правінцыях
XS
SM
MD
LG