Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:40 ]  Урад ЗША запатрабаваў ад Ізраілю спыніць разбурэньне дамоў палестынцаў ва ўсходнім Ерузаліме


ВАШЫНГТОН Урад ЗША запатрабаваў ад Ізраілю спыніць разбурэньне дамоў палестынцаў ва ўсходнім Ерузаліме. Прэсавы сакратар дзярждэпартамэнту Рычард Баўчэр заявіў гэта сёньня на брыфінгу пасьля паведамленьняў аб руйнаваньні чатырох палестынскіх будынкаў. Баўчэр сказаў, што такія дзеяньні падрываюць давер паміж Ізраілям і Палестынай і могуць ускладніць аднаўленьне спакою і мірнага працэсу. Тым часам Ізраіль па-ранейшаму адмаўляецца вывесьці войскі з усіх палестынскіх тэрыторыяў, нягледзячы на націск з боку ЗША. Два дні таму ізраільскія войскі былі выведзеныя з Віфлеема, але далейшы вывад ізраільскае кіраўніцтва паставіла ў залежнасьць ад пачатку дзеяньняў палестынскай аўтаноміі супроць тэрарыстаў.
XS
SM
MD
LG