СІМФЕРОПАЛЬ
Прэзыдэнты Ўкраіны і Македоніі Леанід Кучма і Барыс Трайкоўскі абмеркавалі сёньня ў Крыме пытаньні пастаўкі Ўкраінай ваеннай тэхнікі ў Македонію. Прэсавы сакратар Кучмы пацьвердзіў, што праблемы ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва абмяркоўвалася двума лідарамі. Раней сёлета Ўкраіна прадала Македоніі некалькі зьнішчальнікаў, верталётаў і танкаў, якія македонскі ўрад выкарыстоўвае ў барацьбе супраць этнічных альбанскіх баявікоў. У панядзелак прэзыдэнт Македоніі Барыс Трайкоўскі павінен сустрэцца ў Маскве з прэзыдэнтам Расеі Уладзімерам Пуціным