Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 09:00 ]  Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш закончыў візыт у Кітай, дамогшыся ад лідэраў краінаў Ціхаакіянскага басэйну асуджэньня тэрарыстычных нападаў на Злучаныя Штаты


ШАНХАЙ. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш закончыў візыт у Кітай, дамогшыся ад лідэраў краінаў Ціхаакіянскага басэйну асуджэньня тэрарыстычных нападаў на Злучаныя Штаты. У Шанхаі Буш браў удзел у сустрэчы форуму Азіяцка-Ціхаакіянскага Эканамічнага Супрацоўніцтва. У кулюарах сустрэчы ён сустрэўся з прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, прэзыдэнтам Кітаю Цзян Цзэмінем і прэм’ер-міністрам Японіі Дзюн’іціра Кайзумі. Кіраўнікі краінаў басэйну Ціхага акіяну заклікалі да пашырэньня ролі ААН у сусьветнай кампаніі супраць тэрарызму. Інданэзія і Маляйзія выказалі занепакоенасцьь з прычыны ахвяраў сярод цывільнага насельніцтва ў Афганістане і заклікалі Злучаныя Штаты спыніць бамбаваньне.
XS
SM
MD
LG