Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:33 ]  8 амэрыканцаў, якія кантактавалі з бактэрыямі сыбірскай язвы, як чакаецца, хутка выздаравеюць.


ВАШЫНГТОН Амэрыканскія ўлады паведамлюць, што 8 амэрыканцаў, якія кантактавалі з бактэрыямі сыбірскай язвы, лечацца антыбіётыкамі, і як чакаецца, хутка выздаравеюць. Каля 40 чалавек у ЗША, з іх 28 працуюць у Сэнаце, патрапілі пад узьдзеяньне бактэрыі антракса за апошні месяц. Адзін чалавек памёр. Учора была аб`яўлена, што споры сыбірскай язвы знойдзены ў офісе Палаты прадстаўнікоў ЗША. Учора ў сваім штотыднёвым радыёзвароце, прэзыдэнт ЗША Джордж Буш паведаміў, што сьледчыя па-ранейшаму ня ведаюць, хто дасылае бактэрыі антраксу і ня маюць доказаў сувязі з гэтымі актамі тэрарыстычнай арганізацыі Аль-Каеда
XS
SM
MD
LG