СКОП’Е. Высокапастаўленыя прадстаўнікі эўрапейскіх арганізацыяў паведамілі, што кіраўніцтва Македоніі пагадзілася на наступным тыдні распачаць парлямэнцкі працэс, неабходны для ажыцьцяўленьня канстытуцыйных рэформаў, якія б давалі шырэйшыя правы альбанскай меншыні. Адказны за замежную палітыку Эўразьвязу Хавіер Саляна, генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан і кіраўнік АБСЭ Мірча Джоана правялі сёньня ў Скоп’і перамовы з македонскімі палітычнымі лідэрамі. Супраць паправак да канстытуцыі выступаюць дэпутаты-нацыяналісты.