Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:44 ]  Арыэль Шарон ўсклаў Ясіра Арафата адказнасьць за забойства ізраільскага міністра турызму, ультранацыяналіста Рэхаваама Зэві


ЕРУСАЛІМ. Сёньня ізраільскі прэм’ер-міністар Арыэль Шарон ўсклаў на палестынскага лідара Ясіра Арафата адказнасьць за забойства ізраільскага міністра турызму, ультранацыяналіста Рэхаваама Зэві. Шарон сказаў, што Арафат ніколі не ўжываў ніякіх захадаў супраць тэрарыстаў. У часе адмысловага парляманцкага паседжаньня, прысьвечанага памяці загіблага Шарон заявіў, што Ізраіль будзе да канца змагацца з тэрарыстамі, а таксама з тымі хто іх пасылае і хто ім дапамагае. Паводле Народнага фрону Вызваленьня Палестыны, забойства Зэві сталася адказам на ранейшае зьнішчэньне аднаго зь лідараў арганізацыі. Палестынскія ўлады зганілі забойства і заклікалі Ізраіль спыніць практыку зьнішчэньня палестынскіх актывістаў. ЦН-56;
XS
SM
MD
LG