Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:39 ]  Былы кароль Афганістану папрасіў ААН высадзіць у Афганістане міжнацыянальныя міратворчыя сілы пасьля адхіленьня ад улады талібаў


ІСЬЛЯМАБАД Пачаліся перамовы наконт будучыні Афганістану паміж міністрам замежных справаў Пакістану Абдулой Сатарам і пасланьнікам былога афганскага караля Махамада Захір Шаха. Былы кароль папрасіў ААН высадзіць у Афганістане міжнацыянальныя міратворчыя сілы пасьля адхіленьня ад улады талібаў. Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл прыбыў сёньня ў Пакістан у рамках паездкі па краінах Паўдзённай Азіі для абмеркаваньня амэрыканскай апэрацыі ў Афганістане. Сёньня Паўэл сустракаецца з прэзыдэнтам Пакістану Пэрвэзам Мушарафам. Пасьля гэтага ён выедзе ў Індыю, дзе ў сераду правядзе перамовы з прэм’ер-міністрам Аталам Біхары Ваджпаі. Галоўнай тэмай абмеркаваньня з абодвума лідэрамі будзе будучыня Афганістану. Таксама чакаецца, што Паўэл выкажа заклапочанасьць ростам напружанасьці ў Кашміры паміж Індыяй і Пакістанам
XS
SM
MD
LG