КАБУЛ
Духоўны лідар талібаў Мула Махамад Амар заявіў, што мусульмане ва ўсім сьвеце павінны выбраць паміж падтрымкай ЗША альбо Афганістану. Талібан адхіліў прапанову прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша спыныць авіяўдары ў абмен на выдачу Усама Бін Ладэна. Міністр інфармацыі талібскага ўраду заявіў, што пазыцыі талібаў у справе Бін Ладэна нязьменная. Паводле ягоных словаў амэрыканскія налеты – гэта вайна супроць мусульманаў і афганцаў, і Бін Ладэн тут не пры чым. Міністр заявіў, што сьвятая вайна джыхад у абароне незалежнасьці краіны і ісляму будзе працягвацца да апошняга ўздыху афганцаў.