Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:20 ]  Aфганскія уцекачы, якія прымаюць удзел у палітычных маніфэстацыях у Пакістане, будуць высланыя ў Афганістан


ІСЛЯМАБАД Прадстаўнік міністэрства замежных справаў Пакістану заявіў сёньня, што афганскія уцекачы, якія прымаюць удзел у палітычных маніфэстацыях у Пакістане, будуць высланыя ў Афганістан. “Нашая краіна дала ўцекачам прытулак і яны мусяць быць менавіта уцекачамі” – патлумачыў прадстаўнік МЗС Пакістану. Зараз у Пакістане знаходзіцца 2 мільёны уцекачоў з Афганістану і шмат хто з іх бярэ актыўны удзел у антыамэрыканскіх дэманстрацыях, якія праходзяць у апошнія дні у Пакістане.
XS
SM
MD
LG