Вашынгтон
Узброеныя Сілы ЗША сёньня працягвалі наносіць удары па пазыцыях тэрарыстаў у Афганістане.
Прадстаўнікі Талібану паведамляюць, што ў выніку амэрыканскіх удараў загінулі дзясяткі цывільных асобаў у гарадах Кабул, Кандагар і Джалалабад.
Аднак, паводле словаў амбасадара талібаў у Пакістане муллы Абдул Заефа, талібы гатовыя ахвяраваць да 2 мільёнаў жыцьцяў дзеля справы незалежнасьці краіны. Заеф таксама паведаміў, што лідар талібаў мулла Мухамад Омар і міжнародны тэрарыст Усама бін Ладэн жывыя.