Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:46 ]  Канцлер Нямеччыны Герхард Шрэдэр плянуе сёньня асобна сустрэцца з Джорджам Бушам і Кофі Ананам


БЭРЛІН. Канцлер Нямеччыны Герхард Шрэдэр плянуе сёньня асобна сустрэцца з прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Джорджам Бушам у Вашынгтоне і генэральным сакратаром Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў Кофі Ананам у Нью-Ёрку. Паводле інфармацыі нямецкага ўраду, Шрэдэр абмяркуе становішча пасьля пачатку амэрыканскай ваеннай апэрацыі ў Афганістане. Учора Шрэдэр правёў тэлефонныя размовы з пакістанскім прэзыдэнтам Пэрвэзам Мушарафам і каронным прынцам Савудаўскай Арабіі Абдулом бін Адбул Азізам. Нямецкі канцлер заявіў, што амэрыканскія ўдары не скіраваныя супраць мусульманскага сьвету наагул. Усе тры кіраўнікі пагадзіліся, што барацьба з тэрарызмам – гэта глябальная праблема, да вырашэньня якой мусяць далучыцца ўсе краіны сьвету. Пасьля першых нядзельных удараў Шрэдэр сказаў, што Нямеччына далучыцца да ваеннай апэрацыі, аднак пакуль што яна не атрымала адпаведнай просьбы. Ён пацьвердзіў «неабмежаваную салідарнасьць» Нямеччыны са Злучанымі Штатамі, аднак не ўдакладніў, у чым канкрэтна можа палягаць нямецкая дапамога.
XS
SM
MD
LG