Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:36 ]  Сёньня ў Белым Доме, адбылася ўрачыстасьць прыняцьця прысягі новым дырэктарам офісу Бясьпекі Томам Рыджам


ВАШЫНГТОН. Сёньня ў Белым Доме, адбылася ўрачыстасьць прыняцьця прысягі новым дырэктарам офісу Бясьпекі Томам Рыджам. Стварэньне офісу сталася патрэбным у сувязі з тэрактамі 11 верасьня, дзеля каардынацыі ваенных і юрыдычных дзеяньняў, каб абараніць народ Злучаных Штатаў ад замежных атакаў. У часе ўрачыстасьці прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш сказаў: “Найлепшая абарона супраць тэрарызму гэта глябальны наступ на тэрарыстаў, дзе б яны ні знаходзіліся. Учора мы адкрылі другі фронт выйны супраць тэрарызму – мы пачалі ваеныя апэрацыі, каб разбурыць трэніровачныя лягеры тэрарыстаў і ваеныя структуры рэжыму талібаў”. NC100871 Да сказанага Джордж Буш дадаў, што на ваенных і дыпляматычных франтах Злучаныя Штаты і 40 іхных партнэраў па кааліцыі будуць нястомна “сьціскаць кола правасудзьдзя” вакол тэрарыстаў.
XS
SM
MD
LG