Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 08:16 ]  Талібы абстралялі невядомы самалёт


ПРАГА. Прадстаўнікі руху Талібан, які кіруе ў Афганістане, паведамілі ўчора, што яго сілы супрацьпаветранай абароны абстралялі ўчора самалёт, які яны назвалі амэрыканскім. Паводле талібаў, самалёт ляцеў каля Кабулу. Інфармацыйныя агенствы перадаюць з Кабулу, што самалёт ня быў зьбіты. Прадстаўнік Пэнтагону адмовіўся ад камэнтару, бо ён ня мае ніякай інфармацыі пра інцыдэнт. Тым часам, адна тысяча вайскоўцаў Злучаных Штатаў накіроўваецца ва Ўзбэкістан. Яны разьмесьцяцца на адной з вайсковых базаў, якія Ташкент дазволіў ЗША выкарыстаць дзеля гуманітарных і выведных апэрацыяў у Афганістане. Учора кіраўніцтва руху Талібан прапанавала вызваліць восем замежных грамадзянаў, абвінавачаных у прапагандзе хрысьціянства, калі Злучаныя Штаты спыняць ваенныя пагрозы супраць краіны. ЗША адмовілася весьці ўсялякія перамовы з Талібанам адносна выдачы Ўсамы бін Ладэна, які хаваецца ў Афганістане і якога Злучаныя Штаты абвінавачваюць у тэрактах 11 верасьня.
XS
SM
MD
LG