Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:44 ]  Прэм”ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон заявіў, што ён высока цэніць сяброўства са Злучанымі Штатамі


ВАШЫНГТОН. Прэм”ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон заявіў, што ён высока цэніць сяброўства са Злучанымі Штатамі і асаблівыя адносіны паміж дзьвюма краінамі. Падчас тэлефанічнай размовы зь Дзяржаўным сакратаром ЗША Колінам Паўэлам Шарон прасіў пераказаць прэзыдэнту Джорджу Бушу ўдзячнасьць за сьмелае рашэньне змагацца з тэрарызмам. У Злучаных Штатах выклікала рэзкі пратэст выказваньне Шарона пра тое, што Захаду ня варта дамагацца ўціхамірваньня арабскіх краінаў коштам Ізраілю. Апазыцыйныя партыі ў Ізраілі і сродкі масавай інфармацыі таксама скрытыкавалі Шарона. Учора непадалёку ад гораду Хэўрон на Заходнім беразе Ярдану падчас сутычак зь ізраільскімі вайскоўцамі загінулі пяць палестынцаў.
XS
SM
MD
LG