ІСЛЯМАБАД. Сёньня Вялікая Брытанія і Пакістан пагадзіліся, што адмова талібаў выдаць бін Ладэна нэгатыўна паўплывае на будучыню афганскага ўраду. У часе сумеснай прэсавай канфэрэнцыі з пакістанскім лідарам Пэрвэзам Мушарафам, прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр сказаў, што ў склад новага магчымага афганскага ўраду ўвойдуць прадстаўнікі ўсіх этнічных плямёнаў краіны. Пакістан абяцаў поўную падтрымку ў барацьбе з тэрарызмам і ў спробах адшукаць бін Ладэна.