Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:37 ]  Прычыны выбуху над Чорным морам расейскага самалёта Ту-154 з 76 пасажырамі на борце дагэтуль застаюцца няясныя


КІЕЎ. Прычыны выбуху над Чорным морам расейскага самалёта Ту-154 з 76 пасажырамі на борце дагэтуль застаюцца няясныя. Самалёт ляцеў з Тэль-Авіву ў Новасібірск. Украіна абвергла паведамленьні пра тое, што самалёт мог быць зьбіты ракетай зямля-паветра падчас навучальных запускаў у Крыме. Прадстаўнік украінскага міністэрства абароны паведаміў, што навучальныя запускі праводзіліся неўзабаве перад выбухам самалёта. Аднак ён выключыў магчымасьць таго, каб ракета з радыюсам дзеяньня 10 кілямэтраў магла зьбіць самалёт за 250 кіялмэтраў ад месца вучэньняў. Бальшыня пасажыраў былі грамадзяне Ізраілю.
XS
SM
MD
LG