Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:01 ]  Расея і Эўрапэйскі Зьвяз мерацца ўмацаваць супрацоўніцтва ў галіне бясьпекі


БРУСЭЛЬ. Расея і Эўрапэйскі Зьвяз мерацца ўмацаваць супрацоўніцтва ў галіне бясьпекі. У часе выступу на прэсавай канфэрэнцыі пасьля заканчэньня сустрэчы ў вярхох паміж Эўразьвязам і Расеяй міністар замежных справаў Бэльгіі Гі Вэрхафстадт сказаў, што бакі будуць праводзіць штомесячныя кансультацыі ў сфэрах бясьпекі і абароны. Расейскі прэзыдэнт Владзімір Пуццін, у сваю чаргу, заявіў, што трагічныя падзеі 11 верасьня ў ЗША патрабуюць аб’яднаных намаганьняў у барацьбе з тэрарызмам і стварэньня супольнага цэнтру эўрапэйскай бясьпекі ў справе абмену інфармацыяй. Апрача гэтага Пуцін заклікаў “перагледзіць пляны пашырэньня НАТА”, бо Паўночна-Атлянтычная супольнасьць ператвараецца ў палітычную арганізацыю. Паводле Пуціна Масква можа паслабіць сваю антыНАТАўскую пазыцыю ў справахз пашырэньня, калі Расея будзе ўлучаная ў кансультацыі адносна гэтага пашырэньня.
XS
SM
MD
LG