Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:29 ]  Урад Бэльгіі мае намер даць авіякампаніі “Сабэна” 115 мільёнаў даляраў, каб уратаваць яе ад банкруцтва


БРУСЭЛЬ. Урад Бэльгіі мае намер даць авіякампаніі “Сабэна” 115 мільёнаў даляраў, каб уратаваць яе ад банкруцтва. “Сабэна” спыніла палёты ўчора ў сувязі з фінансавымі праблемамі. Швайцарская авіякампанія “Швіцэйр”, якая трымае частку акцыяў “Сабэны”, ня здолела выплаціць ёй 120 мільёнаў даляраў. Каля 20 тысячаў пасажыраў ня здолелі ўчора вылецець са швайцарскіх аэрапортаў. Паводле прадстаўніка Міжнароднай Асацыяцыі Паветранага транспарту сотні людзей прэтэндуюць цяпер на адно месца на кожнай працоўнай авіялініі.
XS
SM
MD
LG