Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:08 ]  Сёньня ў гандлёвым цэнтры Ерусаліму выбухнула бомба


ЕРУСАЛІМ. Сёньня ў гандлёвым цэнтры Ерусаліму выбухнула бомба, начыненая кулямі. Паводле паведамленьня паліцыі, ахвяраў няма. Адказнасьць за тэракт узяла на сябе радыкальная палестынская групоўка “Ісьлямскі джыгад”. Сапёры вядуць пошук другога выбуховага прыстасаваньня. Учора ўвечары міністар замежных справаў Ізраілю Пэрэс і прадстаўнік палестынскага кіраўніцтва Эрэкат абмеркавалі захады па падтрыманьні замірэньня. Учора ўвечары Ізраіль аслабіў блякаду шэрагу палестынскіх паселішчаў. У тым самым часе ўрад Ізраілю даў палестынскім уладам 48 гадзінаў для спыненьня нападаў на ізраільскія ваенныя аб’екты і паселішчы.
XS
SM
MD
LG