Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:07 ]  Намесьнік дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Джон Болтан на гэтым тыдні праводзіў ва Ўзбэкістане перамовы ў пытаньнях барацьбы з тэрарызмам


ВАШЫНГТОН. Намесьнік дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Джон Болтан на гэтым тыдні праводзіў ва Ўзбэкістане перамовы ў пытаньнях барацьбы з тэрарызмам. Прэсавы сакратар Дзяржаўнага Дэпартамэнту Рычард Баўчэр паведаміў, што Болтан спрабуе каардынаваць антытэрарыстычныя дзеяньні з урадамі сярэднеазіяцкіх дзяржаваў, аднак не падаў дэталяў гэтай місіі, спаслаўшыся на меркаваньні канфідэнцыйнасьці. Злучаныя Штаты імкнуцца супрацоўнічаць з Расеяй і краінамі Сярэдняй Азіі, рыхтуючыся да магчымай ваеннай акцыі ў Афганістане. Дзяржаўны сакратар Колін Паўэл сустрэўся ўчора ў Вашынгтоне зь міністрам замежных справаў Казахстану Ярланам Ідрысавым. Пасьля сустрэчы Паэўл паведаміў журналістам, што Злучаныя Штаты вядуць перамовы з усімі сярэднеазіяцкімі краінамі і што яны запрапанавалі «розныя спосабы» падтрымкі. Расея і сярэднеазіяцкія краіны ўжо далі Злучаным Штатам дазвол рознага ўзроўню на выкарыстаньне сваёй паветранай прасторы.
XS
SM
MD
LG