Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:37 ]  Пакістанская дэлегацыя, у склад якой уваходзяць урадавыя асобы і прадстаўнікі духавенства, накіруецца ў Афганістан


ПЕШАВАР, Пакістан. Паведамляецца, што Пакістанская дэлегацыя, у склад якой уваходзяць урадавыя асобы і прадстаўнікі духавенства, накіруецца ў Афганістан, каб сустрэцца зь лідэрам Талібану Махамадам Амарам. Заўтра дэлегацыя мае прыбыць у Кандагар, дзе жыве мула Амар. Паводле пакістанскіх інфармацыйных агенстваў, дэлегацыя зробіць “некалькі паведамленьняў” талібанскаму лідэру. Гэта будзе другая пасьля тэрарыстычнага нападу на ЗША пакістанская дэлегацыя, якая выпраўляецца ў Афганістан з мэтай дамагчыся выдачы Ўсамы бін Ладэна, якога ЗША называе галоўным падазраваным у арганізацыі тэрактаў у Нью-Ёрку і Вашынгтоне.
XS
SM
MD
LG