Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:37 ]  Сёньня канчаецца місія НАТО ў зборы зброі ў Македоніі


БРУСЭЛЬ. Паўночнаатлянтычная Рада НАТО зьбярэцца сёньня на сваё паседжаньне ў Брусэлі, каб вырашыць – ці задаволіць просьбу Македоніі аб высылцы ў гэтую краіну новай місіі. Чакаецца, што Рада станоўча адкажа на гэтую просьбу прэзыдэнта Македоніі Барыса Трайкоўскага. Ён папрасіў, каб НАТО пакінула ў краіне невялікую місію для аховы 250 назіральнікаў Эўразьвязу і АБСЭ. На сустрэчы будуць вырашацца памеры місіі, тэрмін дзеяньня і паўнамоцтвы яе ўдзельнікаў. Генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан паведаміў, што альбанскія паўстанцы перавыканалі плян здачы 3300 адзінак зброі ў адпаведнасьці зь мірным плянам. Місія НАТО ў зборы зброі канчаецца сёньня.
XS
SM
MD
LG