МАСКВА. Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў сёньня, што ягоная краіна гатовая адчыніць сваю паветраную прастору для гуманітарных палётаў у выпадку, калі ЗША распачне ваенныя дзеяньні ў Афганістане.
У выступленьні на тэлевізіі Пуцін таксама сказаў, што Расея акажа дадатковую дапамогу зброяй і баявой тэхнікай афганскай апазыцыі, ляяльнай да зрынутага з улады прэзыдэнта Бурганудзіна Рабані.
Пуцін паведаміў, што ён кансультаваўся з сярэдняазіяцкімі дзяржавамі і што яны выказваюць сваю гатовасьць таксама адчыніць свае паветраныя прасторы для гуманітарных палётаў. Расейскі прэзыдэнт сказаў, што Масква надалей будзе прадастаўляць інфармацыю, якую яна мае пра месцазнаходжаньне міжнародных тэрарыстаў і базах падрыхтоўкі баявікоў. Акрамя таго, расейскі бок можа ўзяць удзел у міжнародных апэрацыях пошука-выратавальнага характару.