Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:10 ]  Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў сказаў, што Казахстан гатовы “усімі магчымымі сродкам” падтрымаць Злучаныя Штаты


АСТАНА. Сёньня прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў сказаў, што Казахстан гатовы “усімі магчымымі сродкам” падтрымаць Злучаныя Штаты ў паветраных ударах супраць тэрарыстаў. Казахстан быў першай краінай, якая цьвёрда паабяцала дапамогу ЗША праз чатыры дні пасьля 11 верасьня. Але, паводле Назарбаева, з боку ЗША ніякіх канкрэтных прапановаў не было. “Ёсьць агульная згода на тое, каб Казахстан браў удзел ва ўсіх гэтых мерапрыемствах. Канкрэтных просьбаў пакуль што няма, але ў разе іхнага паступленьня Казахстан будзе іх разглядаць станоўча”. Расейскі міністар абароны Сяргей Іваноў сказаў, што ён супраць таго каб Злучаныя Штаты ўжывалі тэрыторыі былых савецкіх рэспублік для атакі на Афганістан, але Назарбаеў заявіў, што Казахстан, як сувэрэнная дзяржава будзе вызначаць сваю ролю самастойна.
XS
SM
MD
LG