ТУЛУЗА (ФРАНЦЫЯ). Паводле афіцыйных паведамленьняў у часе ўчорашняга выбуху на хімічным заводзе ў Тулузе колькасьць ахвяраў склала 25 чалавек. Яшчэ 20 лічуцца зьніклымі. У лякарнях места знаходзяцца 650 параненых, 50 зь іх – у крытычным стане. Больш як 2000 людзей атрымалі мэдычную дапамогу. Мясцовыя ўлады зачынілі порт і аэрапорт. Міністэрства унутраных справаў выключае вэрсію тэрарыстычнага акту і заяўляе, што падставы выбуху – парушэньне бясьпекі ў часе працы з выбуховымі рэчывамі.