БРУСЭЛЬ. Лідэры краінаў Эўрапейскага Зьвязу выказалі падтрымку «мэтанакіраванай адплаце» Злучаных Штатаў краінам, якія даюць прытулак тэрарыстам. Сёньня ўвечары кіраўнікі Эўразьвязу на сустрэчы ў Брусэлі абмеркавалі стратэгію бясьпекі пасьля трагічных падзеяў мінулага тыдня. Яны заклікалі прэзыдэнта Буша стварыць як мага больш шырокую глябальную коаліцыю для барацьбы з тэрарызмам з апорай на Арганізацыю Аб’еднаных Нацыяў.