Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:22 ]  Паводле міністра абароны ЗША Рамсфэлда, цяперашняя вайна з тэрарызмам будзе непадобная да ніякіх іншых канфліктаў, у якіх удзельнічалі Злучаныя Штаты


ВАШЫНГТОН. Міністар абароны Злучаных Штатаў Доналд Рамсфэлд сказаў, што цяперашняя вайна з тэрарызмам будзе непадобная да ніякіх іншых канфліктаў, у якіх удзельнічалі Злучаныя Штаты. Амэрыканская кампанія супраць тэрарызму адрозьніваецца шмат чым ад Другой сусьветнай вайны або канфлікту ў Пэрсыдзкай затоцы, а таксама ад ваенных кампаніяў у Карэі, Віетнаме, Косаве і Босьніі. У цяперашняй кампаніі, зазначыў Рамсфэлд, будуць задзейнічаныя ўсе рэсурсы амэрыканскага ўраду – палітычныя, дыпляматычныя, эканамічныя, фінансавыя і вайсковыя.
XS
SM
MD
LG