Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:31 ]  Пакістанскай афіцыйнай дэлегацыі не ўдалося пераканаць урад афганскіх талібаў выдаць Усаму бін Ладэна


ІСЬЛЯМАБАД. Пакістанскай афіцыйнай дэлегацыі не ўдалося пераканаць урад афганскіх талібаў выдаць Усаму бін Ладэна, галоўнага падазраванага ў тэрарыстычных нападах на Злучаныя Штаты. Прэсавы сакратар ураду талібаў Абдул Хай Мутамаэн паведаміў, што падчас перамоваў, якія адбыліся сёньня ў горадзе Кандагар, не было «канкрэтнага абмеркаваньня» гэтай тэмы. Мутамаэн адмовіўся паведаміць падрабязнасьці перамоваў. З Кандагару пакістанская дэлегацыя выехала ў Кабул, дзе будзе працягваць перамовы.
XS
SM
MD
LG