Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:29 ]  Урад Македоніі плянуе пачаць вяртаньне этнічных македонцаў у месцы іхнага жыхарства ў раёнах зь пераважна альбанскім насельніцтвам


СКОП’Е. Міністар абароны Македоніі Влада Бучкоўскі заявіў, што ўрад плянуе пачаць вяртаньне этнічных македонцаў у месцы іхнага жыхарства ў раёнах зь пераважна альбанскім насельніцтвам. Працэс вяртаньня пачнецца ў аўторак з групы жыхароў вёскі Тэрцэ каля паўночна-заходняга места Тэтава. Наступнымі будуць жыхары вёсак Лясок і Няпрошчана. Плян вяртаньня ўлучае ўзнаўленьне паліцэйскіх пастарункаў, якія былі пакінутыя ў часе шасьцімесячнага паўстаньня этнічных альбанцаў. Паводле Бучкоўскага, альбанскія афіцэры будуць улучаныя ў гэтыя паліцэйскія сілы. НАТАўскія аддзелы сабралі ў альбанскіх паўстанцаў дзьве траціны зброі ад агульнай колькасьці ў 3.300 адзінак. Паводле заходняга пляну мірнага разьвязаньня ў Македоніі, парлямант краіны мусіць прыняць канстытуцыйныя папраўкі, якія пашыраюць правы альбанскае меншыні, пасьля поўнай здачы зброі.
XS
SM
MD
LG