Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:34 ]  Праца ў справе пад'ёму расейскай ядзернай субмарыны "Курск" працягваецца


МАСКВА. Паводле расейскіх сродкаў масавай інфармацыі, ачыстка тэхналягічных адтулінаў, якія будуць ужывацца для мацаваньня пад’ёмных прыладаў на затанулай ядзернай субмарыне “Курск” – працягваецца. Галянскі кансоцыюм, які працуе на пад’ёме “Курску” ў Баранцавым моры чакае, што ачыстка будзе скончаная сёньня, альбо заўтра раніцай. Агульная колькасьць тэхналягічных адтулінаў – 26. Кепскае надвор’е адтэрмінавала час пад’ёму субмарыны на 10 содняў і цяпер пад’ём чакаецца 25 верасьня. “Курск” затануў больш году таму пасьля невытлумачальных выбухаў у тарпедным адсеку. Усе 118 сяброў экіпажу – загінулі.
XS
SM
MD
LG