Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:57 ]  Чатырнаццаць матросаў Шры-Ланкі загінулі ў выніку атакі тэрарыстаў-самагубцаў


КАЛЁМБА. Сёньня, у выніку нападу тэрарыстаў-самагубцаў зь незалежніцкай арганізацыі “Тыгры вызваленьня таміл-іляму” на вайсковыя вадаплавы, ля паўночнага ўзьбярэжжа выспы загінулі прынамсі 14 матросаў. Паводле прадстаўніка міністэрства абароны Шры-Ланкі, 11 асобаў былі забітыя, калі спрабавалі абараніць паром, што перавозіў 1200 вайскоўцаў, ад нападу чоўнаў, наладаваных выбухоўкай, якімі кіравалі незалежнікі. Яшчэ тры чалавекі загінулі ў часе іншага нападу тэрарыстаў на вайсковы вадаплаў. Страты саміх тэрарыстаў – 10 асобаў.
XS
SM
MD
LG