ГАЗА. Чатырнаццацігадовы палестынскі падлетак загінуў сёньня падчас страляніны, якая адбывалася цягам сутычак палестынцаў зь ізраільскімі жаўнэрамі ў паўдзённай частцы Паласы Газа.
Сутычкі адбыліся ў лягеры для ўцекачоў Ган Юніс ўсьлед за пахаваньнем двух палестынцаў, забітых мінулай ноччу каля ізраільскага блёк-пасту Гуш Катыф.
Медыкі сьцьвярджаюць, што падчас канфрантацыі былі таксама параненыя 20 палестынцаў.