Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:21 ]  Падазраваны ў ваенных злачынствах басьнійскі сэрб Радаван Караджыч не знаходзіцца ў Чарнагорыі


САРАЕВА. Прэзыдэнт Чарнагорыі Міла Джуканавіч заявіў, што Падазраваны ў ваенных злачынствах басьнійскі сэрб Радаван Караджыч не знаходзіцца ў Чарнагорыі. Заява Джуканавіча стала адказам на спэкуляцыі, што Караджыч магчыма хаваецца дзесьці на тэрыторыі Югаславіі. У інтэрвію, якое зьмешчанае ў сёньньняшнім нумары басьнійскай газэты “Дневні Аваз”, Джуканавіч адзначыў, што чарнагорскія сілы бясьпекі здольныя апазнаць былога вайсковага лідэра ў выпадку ягонага зьяўленьня ў гэтай невялікай югаслаўскай рэспубліцы. Ён дадаў, што паліцыя гатовая арыштаваць кожнага, каго запатрабуе Міжнародны трыбунал у справах былой Югаславіі. Караджыч і былы камандуючы войскамі басьнійскіх сэрбаў генэрал Ратка Младзіч абвінавачваюцца ў ваенных злачынствах, злачынствах супраць чалавечнасьці і генацыдзе падчас басьнійскага канфлікту 1992 -- 1995-га гадоў.
XS
SM
MD
LG