Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 08:14 ]  Прэзыдэнт Буш рыхтуе рашучы адказ тэрарыстам


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш прысягнуў выступіць з рашучым адказам на самыя страшныя ў гісторыі краіны тэрарыстычныя напады. Учора, у дзень, які Злучаныя Штаты правялі ў малітвах, еднасьці і вяртаньні да спакою, Буш узяў удзел у багаслужбе ў Нацыянальнай Катэдры ў Вашынгтоне. Выступаючы перад прысутнымі на службе ён сказаў, што краіна сабралася разам, каб разьдзяліць супольны боль і набрацца рашучасьці для рыхтаванай вайны супраць тэрарызму. Сотні ратаўнікоў у Нью-Ёрку віталі ўчора прэзыдэнта Злучаных Штатаў Джорджа Буша, калі ён наведаў руіны двух зьнішчаных вежаў Сусьветнага Гандлёвага Цэнтру. Зьвяртаючыся да прысутных праз мэгафон, Буш паабяцаў, што арганізатары тэрарыстычнага акту неўзабаве спазнаюць на сабе адказ Злучаных Штатаў. Мэр Нью-Ёрку Рудольф Джуліяні паведаміў, што на гэты момант пацьверджаная пагібель 184 чалавек і больш за 4700 чалавек лічацца зьніклымі бязь вестак у выніку аўторкавых тэрарыстычных нападаў. * Афганскі рух Талібан папярэдзіў аб «адплаце», калі Злучаныя Штаты нападуць на іх за хаваньне Усамы бін Лядэна, які падазраецца ў арганізацыі тэрарыстычных нападаў. * Камісія ў справах біржаў і каштоўных папераў упершыню аслабляе абмежаваньні на выкуп кампаніямі ўласных акцыяў. Гэтыя захады ўжытыя, каб аблегчыць апэрацыі на амэрыканскіх біржах, якія зноў пачнуць сваю працу ў панядзелак. * Міністэрства Фінансаў Злучаных Штатаў стварае адмысловую групу для сачэньня за фінансавымі апэрацыямі тэрарыстаў. * Нью-Ёркская фондавая біржа, а таксама банкі і брокерскія кампаніі, што ў яе ўваходзяць, правяраюць свае кампутары, дазы дадзеных і тэлефонныя сыстэмы, рыхтуючыся да аднаўленьня працы.
XS
SM
MD
LG