Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 08:12 ]  Першы арышт у справе тэрарыстычных нападаў


ВАШЫНГТОН. Міністэрства Юстыцыі Злучаных Штатаў правяло першы арышт у справе тэрарыстычных нападаў, учыненых у аўторак у Нью-Ёрку і Вашынгтоне. Прадстаўнікі міністэрства паведамілі, што ўчора позна ўвечары быў затрыманы сьведка, які, паводле іх, валодае «доказнай» інфармацыяй. Такія арышты праводзяцца, каіл асоба мае інфармацыю, што можа быць надзвычай важнай для сьледзтва і калі ёсьць рызыка, што асоба можа ўцячы. Учора Міністэрства Юстыцыі падало да ведама сьпіс 19 тэрарыстаў, якія ўдзельнічалі ў захопе самалётаў, ужытых для нападу. Бальшыня зь іх жылі на тэрыторыі ЗША ў штатах Флорыда, Нью-Джэрзі і Масачусэтс. Сем зь іх мелі лётную падрыхтоўку. У сьпісе не падаюцца краіны паходжаньня тэрарыстаў.
XS
SM
MD
LG