Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 08:09 ]  Прэзыдэнт Буш паабяцаў выступіць з рашучым адказам на тэрарыстычныя напады


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш прысягнуў выступіць з рашучым адказам на самыя страшныя ў гісторыі краіны тэрарыстычныя напады. Учора, у дзень, які Злучаныя Штаты правялі ў малітвах, еднасьці і вяртаньні да спакою, Буш узяў удзел у багаслужбе ў Нацыянальнай Катэдры ў Вашынгтоне. Выступаючы перад прысутнымі на службе ён сказаў, што краіна сабралася разам, каб разьдзяліць супольны боль і набрацца рашучасьці для рыхтаванай вайны супраць тэрарызму. Пасьля багаслужбы ў Вашынгтоне ўрад паведаміў, што Буш абвясьціў у краіне надзвычайнае становішча і даў вайсковаму камандаваньню дазвол на пакліканьне 50 тысячаў рэзэрвістаў для выкананьня дзейнай службы і ратавальных місіяў. Амэрыканскі Сэнат і Палата Прадстаўнікоў учора зацьвердзілі выдзяленьне 40 мільярдаў даляраў на пошукі злачынцаў і дапамогу ахвярам.
XS
SM
MD
LG