Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:20 ]  Удзельнікі ААНаўскай канфэрэнцыі ў праблеме расізму прыйшлі да згоды


ДУРБАН. Міністар замежных справаў Паўдзённа-афрыканскай рэспублікі Нкасазана Дламіні Зума паведаміла, што ўдзельнікі ААНаўскай канфэрэнцыі ў праблеме расізму дасягнулі дамовы ў двух спрэчных пытаньнях – ацэнцы блізкаўсходняга канфлікту і шляхоў пераадоленьня наступстваў рабства і каляніялізму. Падрабязнасьці пакуль невядомыя. Форум у паўдзённа-афрыканскім месьце Дурбан павінен быў закончыцца ўчора, але ягоную працу працягнулі на адзін дзень, каб паспрабаваць разьвязаць рознагалосьсі. Паводле паўдзённаафрыканскага дыплямата, сябры рэдакцыйнага камітэту ўзгаднялі тэкст тых частак выніковай дэклярацыі канфэрэнцыі, якія раней выклікалі спрэчкі. Галасаваньне адносна гэтага дакумэнту адбудзецца сёньня ў часе заключнага плянарнага паседжаньня форуму.
XS
SM
MD
LG