Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:33 ]  Найвышэйшы Суд Казахстану прысудзіў былому прэм’ер-міністру Кажагельдзіну дзесяць гадоў турмы


АСТАНА. Найвышэйшы Суд Казахстану прызнаў сёньня былога прэм’ер-міністра Акежана Кажагельдзіна вінаватым у злоўжываньні ўладай, ухіленьні ад сплаты падаткаў і нелегальным валоданьні зброяй і прысудзіў яму дзесяць гадоў зьняволеньня. Кажагельдзін, чыё дакладнае месцазнаходжаньне застаецца невядомае, быў суджаны завочна за злачынствы, якія ён ўчыніў на пасадзе прэм’ера ад 1994 да 1997 году. Апрача турмовага тэрміну, Кажагельдзіну прысуджана выплаціць каля сямі мільёнаў даляраў у якасьці кампэнсацыі за нанесеную дзяржаве шкоду. Некалькі іншых урадавых службоўцаў атрымалі ад суду папярэджаньні за іхныя дзеяньні падчас знаходжаньня Кажагельдзіна на пасадзе прэм’ера. Суд таксама параіў прэзыдэнту Нурсултану Назарбаеву адмяніць дэкрэт 1998 году аб прысуджэньні Кажагельдзіну нацыянальнай прэміі за заслугі перад дзяржавай. Сам Кажагельдзін, настроены апазыцыйна да Назарбаева, неаднаразова заяўляў, што праэцс супраць яго носіць палітычны характар.
XS
SM
MD
LG