Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:41 ]  Наступным тыднем адбудуцца амэрыканска-кітайскія перамовы ў ваенных пытаньнях


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты абесьцілі, што наступным тыднем адбудуцца амэрыканска-кітайскія перамовы ў ваенных пытаньнях. У заяве Белага Дому гаворыцца, што амэрыканскія афіцыйныя асобы маюць намер заявіць Кітаю, што новая сыстэма супрацьракетнай абароны не ўяўляе пагрозы Кітаю, паколькі яна мае выкарыстоўвацца для абароны ад ракетных удараў з боку “краінаў-ізгояў”. Белы Дом абверг паведамленьне газэты “Нью-Ёрк Таймс”, у якім гаворыцца, што Вашынгтон ня будзе пярэчыць супраць пашырэньня Кітаем свайго ядравага арсэналу з тым, каб зьняць пярэчаньні Пэкіну супраць разгортваньняновай сыстэмы супрацьракетнай абароны.
XS
SM
MD
LG