СКОП’Е. Парлямэнт Македоніі працягне сёньня абмеркаваньне заключанага пры пасярэдніцтве Захаду мірнага пагадненьня, мэтай якога -- пакласьці канец паўстаньню этнічных альбанцаў.
Дэпутаты маюць вырашыць, ці трэба рабіць зьмены ў канстытуцыі, што пашыраюць правы альбанцаў. Зьмены ў канстытуцыі зьяўляюцца часткай мірнага пляну.
Калі папраўкі будуць ухваленыя двума трацінамі галасоў, міратворчыя сілы НАТО ў Македоніі адновяць прыём ўзбраеньня ў альбанскіх паўстанцаў.
Згодна з плянам, альбанскія паўстанцы маюць добраахвотна здаць зброю адмысловаму кантынгенту НАТО. Дагэтуль паўстанцы здалі ўжо 1200 адзінак зброі.