Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:23 ]  Баўгарыя дасягнула прагрэсу ў перамовах зь лівійскімі афіцыйнымі асобамі пра лёс шасьці баўгарскіх грамадзянаў, зьняволеных у Лівіі


САФІЯ. Сьпікер парлямэнту Баўгарыі Агнян Герджыкаў паведаміў, што ён здолеў дасягнуць пэўнага прагрэсу ў перамовах зь лівійскімі афіцыйнымі асобамі пра лёс шасьці баўгарскіх грамадзянаў, якія знаходзяцца ў зьняволеньні ў Лівіі. Шасьцёра баўгараў – лекар і пяць мэдыцынскіх сёстраў – абвінавачваюцца ў тым, што наўмысна інфікавалі СЬНІДам каля 400 лівійскіх дзяцей, калі пералілі ім кроў зь вірусам імунадэфіцыту. Паведамляецца, што 23 ахвяры памерлі. Для шасьці зь сямі зьняволеных лівійскі пракурор патрабуе пакараньня сьмерцю. Чакаецца, што сёньня Герджыкаў, які з афіцыйным візытам знаходзіцца ў Лівіі, наведае зьняволеных.
XS
SM
MD
LG