Мадрыд. Прынамсі 3 асобы загінулі і 14 былі параненыя ў выніку авіяцыйнай катастрофы ў ваколіцах гішпанскага места Малага. Самалёт, які ішоў на пасаду, упаў на аўтатрасу недалёка ад аэрапорту. Рух на шашы – заблякаваны. На месцы катастрофы працуюць пажарнікі і выратавальнікі.