Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:16 ]  Генэральны сакратар НАТА Джордж Робэртсан зь візытам у Македоніі.


Скоп’е. Сёньня Генэральны сакратар НАТА Джордж Робэртсан, які візытуе ў Македоніі, заявіў, што альбанскія паўстанцы выконваюць сваё абяцаньне – здаць зброю. Робэртсан заклікаў македонскі парлямэнт прыняць абяцаныя папраўкі да канстытуцыі, якія пашыраюць правы альбанскага насельніцтва краіны. Генэральны сакратар НАТА наведаў пункт здачы ўзбраеньняў у вёсцы Крываклак. Пазьней ён правядзе перамовы з кіраўніцтвам краіны і лідарамі альбанскіх і славянскіх партыяў. Апэрацыя НАТА, якая пачалася ў панядзелак, разьлічаная на 30 дзён. Цягам двух дзён міратворцы здолелі сабраць у альбанскіх паўстанцаў каля 800 адзінак зброі.
XS
SM
MD
LG