Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ДРУКАРНІ “СЬВЕТАЧ” НЯ ХОЧУЦЬ ДРУКАВАЦЬ “НОВУЮ ГАЗЕТУ СМОРГОНИ”


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Часова замест “Новой газеты Сморгони” выходзіў смаргонскі выпуск ваўкавыскай “Местной газеты”. У чацьвер у “Сьветачы” адбілі апошні смаргонскі нумар, і Рамуальду Ўлану сказалі, што друкаваць “Новую газету Сморгони” ня будуць. Цікава, што летась яна выходзіла менавіта ў друкарні “Сьветач” і наклад таксама дастаўляўся са сталіцы ў Смаргонь.

(Улан: ) “Мне зараз вельмі патрэбна “Новую газету Смаргони” аднавіць. Гэта — нашая газэта, а “Местная ” — іншы брэнд, іншае імя. Мы павінны “Новую газэту...” раскручваць. Цяпер ёсьць магчымасьць, але я не магу пакуль надрукаваць сваю газэту”.

Выпуск “Новой газеты Сморгони” прыпыніла сем з паловай месяца таму Міністэрства інфармацыі. Падстава: выдаўцом быў ня сам заснавальнік, а ягоная жонка. Рамуальд Улан зрабіў гэта вымушана, бо мясцовыя ўлады з дапамогай гаспадарчага суду пазбавілі яго рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка. Яны ўсяляк імкнуліся перашкодзіць выхаду незалежнай газэты.

Сёньня Рамуальд Улан зноўку зарэгістраваўся як індывідуальны прадпрымальнік і шукае месца, дзе можна было бы друкаваць сваю газэту. Што датычыць сталічнай друкарні “Сьветач”, дык яе кіраўніцтва раней адмовілася друкаваць таксама незалежную газэту “День”, хаця з рэдакцыяй была нават падпісаная афіцыйная дамова. “День” сёньня друкуюць у Смаленску. Ня выключана, што і смаргонскую газэту давядзецца вазіць туды, калі ня ўдасца знайсьці агульнай мовы зь беларускімі друкарнямі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG