Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАПЯРЭДАДНІ СЭЗОНУ ЗБАНКРУТАВАЛІ НЕКАЛЬКІ ПОЛЬСКІХ ТУРАПЭРАТАРАЎ


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

Сэзон адпачынкаў яшчэ не распачаўся, а ў Польшчы абанкруціліся ўжо некалькі турыстычных фірмаў. Паводле адмыслоўцаў, гэты факт мусіць быць сур’ёзнай перасьцярогай для тых, хто зьбіраецца ехаць сёлета ў адпачынак з дапамогай турфірмаў.

У Польшчы існуюць шэраг арганізацыяў, да якіх можна зьвярнуцца па інфармацыю пра фірму перад тым, як купіць тур. Перадусім – гэта польская турыстычная палата, ці Polska Izba Turystyczna, аддзяленьні якой ёсьць у большасьці вялікіх польскіх гарадоў. Пра фірмы можна даведацца і на інтэрнэт-старонцы палаты – www.pit.org.pl.

Адмыслоўцы раяць таксама не набываць найбольш танныя туры, бо можа здарыцца, што фірма значна зьніжае кошты напярэдадні банкруцтва, каб перад сканчэньнем сваёй дзейнасьці выцягнуць з кліентаў як мага больш грошай. Таму лепш карыстацца з паслугаў фірмаў, якія прапрацавалі на рынку ўжо прынамсі цягам некалькіх гадоў.

Напрыканцы варта дадаць, што найбольш папулярныя сярод палякаў сёлета краіны адпачынку гэта Гішпанія, Грэцыя, Эгіпэт і Італія.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG