Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА “НОВАЕ СУСЕДЗТВА” БУДЗЕ ВЫДАТКОЎВАЦЦА 800 МІЛЬЁНАЎ ЭЎРА ШТОГОД


Вольга Караткевіч, Прага

(Серпікаў: ) “Так, ёсьць у мяне паўнамоцтвы, каб даваць канчатковыя афіцыйныя камэнтары з нагоды публікацыі Эўрапейскай камісіяй вось гэтага дакумэнту, аб якім мы размаўляем. Але ж той дакумэнт, які быў апублікаваны Эўрапейскай камісіяй сёньня, мае назву "Стратэгія новага суседзтва", і ў гэтым дакумэнце згадваецца Беларусь. Больш таго, Беларусі прысьвечана старонка тэксту, як і іншым краінам. Мы расцэньваем гэта як шанец на далейшае супрацоўніцтва, на разьвіцьцё ўзаемаадносінаў і будзем над гэтым працаваць”.

(Карэспандэнтка: ) “Як вы ацэньваеце шанцы Польшчы дамагчыся ў Брусэлі аднаўленьня супрацоўніцтва або з свайго боку, у аднабаковым парадку, супрацоўнічаць зь Беларусяй так, як гэта было да пашырэньня Эўразьвязу?”

(Серпікаў: ) “Я магу толькі адзначыць, што Польшча, якая зь першага траўня паўнавартасным сябрам Эўразьвязу, будзе мець вельмі ўплывовы голас у Эўразьвязе і вельмі важкія рычагі, каб вызначаць палітыку Эўразьвязу, як гэта робяць Францыя ці Вялікая Брытанія. Вось гэта мой камэнтар”.

Гаварыў дарадца беларускага пасла ў Брусэлі Ўладзімір Серпікаў. Калі гаварыць пра Польшчу, варта адзначыць, што ўчора ўплывовая польская штодзённая газэта “Rzeczpospolita” напісала пра першую сур’ёзную дыпляматычную спрэчку паміж Эўрапейскім Зьвязам і Варшавай, якая заявіла, што ня будзе паддавацца на мэханічны ціск партнэраў.

Паводле газэты, польскія дыпляматы лічаць, што палітыка замарожваньня дачыненьняў зь Беларусьсю не прынесла плёну, а Польшча мае свае інтарэсы – шматтысячную польскую меншасьць на захадзе Беларусі і 400 кілямэтраў супольнае мяжы.

Сёньня наш карэспандэнт у Варшаве зьвязаўся з дырэктарам дэпартамэнту інфармацыі МЗМ Польшчы Багуславам Маеўскім, які сказаў, што яго ведамства пакуль ня будзе камэнтаваць рашэньня Эўракамісіі, але ў любым выпадку Варшава будзе адстойваць сваю пазыцыю – Эўрапейская камісія павінна сфармаваць асобнае стаўленьне да Беларусі.

У завяршэньне тэмы варта дадаць – прадугледжаныя Эўракамісіяй захады дзеля дэмакратызацыі суседзяў у рамках праграмы “Новае суседзтва” будуць падтрыманыя фондам 800 мільёнаў эўра, якія штогод будуць выдаткоўвацца на разьвіцьцё супрацоўніцтва. За выкананьнем пляну будзе сачыць Эўрапейская камісія. Першымі падпісаць такі плян запрошаныя Малдова, Украіна, Ізраіль, Палестынскага аўтаномія, Ярданія, Туніс і Марока.

Гл. таксама
• ЭЎРАКАМІСІЯ ВЫКЛЮЧЫЛА БЕЛАРУСЬ З ПРАГРАМЫ “НОВАЕ СУСЕДЗТВА”
• “RZECZPOSPOLITA”: ПОЛЬШЧА ЎВЯЗАЛАСЯ Ў ДЫПЛЯМАТЫЧНУЮ СПРЭЧКУ З-ЗА БЕЛАРУСІ
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG