Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 23 КРАСАВІКА


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Наша ніва”, 1914 год:

“Скажэ хто не-будзь: хай бы была адна мова на сьвеці, бо і праўда — на што іх гэтулькі? Яно-б то можэ было і добра, а мо і не саўсім. Скажэм, каб было аднаго толькі гатунку дзерэво, або аднаго толькі гатунку жывёліна, ці жбажына, то напэўна лёгка дагадацца, што на сьвеце было-бы далёка не так прыгожа, як цяпер ёсьць. Але калі дзерава, ці жывёліна ёсьць толькі зверхняй аздобай зямлі, то мова людзей ёсьць як-бы цэнтрам гэтаго жыцьця, яго душой, яго унутрэнняй аздобай”.

“ЛіМ”, 1954 год:

“Выстаўка твораў, вылучаных на атрыманне Сталінскіх прэмій у галіне мастацкай літаратуры за 1953 год, зроблена ў чытальнай зале Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С.Пушкіна. Сярод іх — творы беларускіх пісьменнікаў: раман “Сустрэнемся на барыкадах” Піліпа Пестрака, сатырычная камедыя “Выбачайце, калі ласка!” Андрэя Макаёнка, а таксама “Руска-беларускі слоўнік”.

“Могилевские ведомости”, 1994 год:

“У сувязі з наступленьнем сьвята “Радуніца” (Дзень памінаньня памерлых) адміністрацыя зонаў адчужэньня і адсяленьня Дзяржкамчарнобылю па Магілёўскай вобласьці інфармуе, што наведваньне могілак, разьмешчаных на адселеных тэрыторыях Чэрыкаўскага, Слаўгарадзкага, Краснапольскага, Касьцюковіцкага, Клімавіцкага раёнаў будзе дазволенае толькі па прапусках, якія выдаюцца спэцыялістамі адміністрацыяў зонаў адчужэньня і адсяленьня па Магілёўскай вобласьці альбо згаданых вышэй раёнаў адпаведна пісьмовым заявам”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG