Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 19 САКАВІКА


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Віцебскі пролетары”, 1934 год:

“ЦК КП(б)Б у сваёй пастанове “Аб шахматна-шашачнай рабоце ў прафсаюзах БССР” адзначыў, што “ня гледзячы на наяўнасьць вялікага ўздыму і зацікаўленасьці з боку працоўных шахматамі і шашкамі, дастаткова арганізуючая роля з боку прафсаюзаў адсутнічае”. Гэта поўнасьцю адносіцца і да Віцебскага гарсовета фізкультуры і большасьці ФЗМК, якія яўна недаацэньваюць шашкі і шахматы як магутны сродак культурнага ўздыму працоўных мас. Так далей быць ня можа”.

“Знамя юности”, 1974 год:

“У мінулую суботу 82 камсамольска-моладзевыя калектывы нафтагазаздабыўнага ўпраўленьня “Рэчыцанафта”, ордэну “Знак Пашаны” нафтаразьведвальнай экспэдыцыі глыбокага бурэньня, усіх камсамольскіх арганізацый прамысловых прадпрыемстваў гораду Рэчыца заступілі на ўдарную вахту, прысьвечаную ХVІІ зьезду ВЛКСМ і 50-годзьдзю прысваеньня камсамолу імя У.І.Леніна. Вахта стартавала масавым камсамольскім суботнікам, які адбыўся 16 сакавіка. Сродкі, заробленыя на гэтым суботніку, будуць пералічаны ў фонд Усесаюзнай акцыі “Савецкая моладзь — юнаму пакаленьню Віетнаму”.

“Свободные новости”, 1994 год. У.Арлоў:

“Калі чытаеш, як на чужыне з Днём незалежнасьці беларусаў віншуюць прэзыдэнты, міністры і сэнатары іншай краіны, міжволі ўспамінаецца, што летась на Бацькаўшчыне, якраз напярэдадні 25 сакавіка… у Дзяржаўным тэатры опэры і балету па старой бальшавіцкай завядзёнцы згарэла электраправодка, і аргкамітэт мусіў тэрмінова шукаць для ўрачыстага пасяджэньня іншую залю. І ўсё ж Дзень волі вяртаецца ў календары, на газэтныя старонкі, у падручнікі. З кожным годам разам з замежнымі суродзічамі яго сьвяткуе ўсё больш грамадзян Рэспублікі Беларусь. Прыйдзе час, і гэтае сьвята ўвойдзе ў кожную беларускую сям’ю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG