Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦІ СЬВЯТКУЮЦЬ ДЗЕНЬ СЬВЯТОГА ПАТРЫКА Ў БЕЛАРУСІ?


Любоў Лунёва, Менск

А яшчэ распавядаюць пра тое, што Патрык аднойчы ўзышоў на гару і паклікаў зьмеяў. Калі ўсе зьмеі сабраліся, ён загадаў ім пакінуць ірляндзкую зямлю, і тыя сышлі. Сапраўды, у Ірляндыі зьмеяў няма, але кажуць, што іх там ад веку не было.

Легендаў шмат, і гэтае сьвята ўсё больш папулярнае ў моладзі. Сёньня сьвяточныя шэсьці адбудуцца ва ўсіх эўрапейскіх сталіцах і нават у Арабскіх Эміратах. Але менавіта ў гэтым годзе ў Беларусі шэсьця ня будзе. Чаму? На гэтае пытаньне адказала старшыня ўправы таварыства беларуска-ірляндзкай дружбы Марыя Міцкевіч:

(Міцкевіч: ) “Сёлета мы адмовіліся ад параду, які звычайна ладзілі ў парку Горкага. Цяпер вельмі цяжка атрымаць дазвол на гэтыя шэсьці, на парады. Апроч таго, ірляндцы цяпер не задаволеныя палітыкай беларускіх уладаў. Тыя робяць шмат перашкодаў, каб вывезьці хворых беларускіх дзяцей на аздараўленьне ў Ірляндыю. Не падпісваюць папераў у апошні момант і г.д. Таму сёньня ня так шмат іх прыехала на гэтае сьвята”.

Пяць гадоў запар у парку імя Горкага адбываліся сьвяточныя парады. Ірляндцы частавалі людзей “Гінэсам” і дарылі розныя падарункі. Таварыства беларуска-ірляндзкай дружбы традыцыйна з гэтае нагоды ладзіць шэраг мерапрыемстваў. Шэсьця сапраўды ня будзе — ірляндцы, якія гадамі займаліся дабрачыннасьцю ў Беларусі, адмовіліся ад удзелу ў шэсьці.

Але таварыства наладзіць сёньня іншыя мерапрыемствы. У Доме дружбы адбудзецца вечарына, прысьвечаная дню сьвятога Патрыка. Падрыхтаваны даклад пра творчасьць Оскара Ўайлда, студэнты розных унівэрсытэтаў будуць чытаць урыўкі твораў ірляндзкіх паэтаў па-ангельску і па-беларуску. Адбудзецца прэзэнтацыя наваполацкай газэты аматараў ірляндзкай культуры “Шэмрак”. Тэатар “Дзе-Я?” правядзе імпрэзу памяці Міколы Трухана, мастацкага кіраўніка тэатру, які зьяўляўся сябром управы таварыства.

Сёньня а 8-й гадзіне ў Менск прыедуць чатыры прадстаўнікі Ірляндзкай амбасады з Масквы, каб удзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах. Увечары ў адзіным у сталіцы ірляндзкім пабе “Beatles” адбудзецца вечарынка. Там будзе гучаць ірляндзкая музыка, можна пачаставацца знакамітым “Гінэсам” і ірляндзкімі стравамі — каўбаскамі-крывянкамі, яечняй з памідорам і бэконам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG